Неарганічныя рэчывы клеткі: вада (70-80%), мінеральныя солі (1-1,5%).
Уласцівасці вады: высокая тэмпература кіпення і плаўлення, здольнасць да выпарэння і высокая цеплаправоднасць, высокая ўдзельная цеплаёмістасць, капілярны эфект (здольнасць падымацца ўверх за кошт счаплення малекул адна з адной). Уласцівасці вады звязаны з малымі памерамі яе малекул і палярнасцю малекул (малекула вады – дыполь), а таксама са здольнасцю малекул вады ўтвараць паміж сабою вадародныя сувязі.
Функцыі вады:
- асяроддзе для працякання рэакцый;
- рэагент для некаторых рэакцый (гідроліз бялкоў і вугляводаў, дысацыяцыя солей);
- забеспячэнне ў клетцы осмасу (транспарту рэчываў праз мембрану) і тургару (нацяження абалонкі клеткі);
- удзел утэрмарэгуляцыі;
- растварэнне рэчываў: гідрафільныя злучэнні (мінеральныя солі, амінакіслоты, монацукрыды) добра раствараюцца ў вадзе, гідрафобныя (ліпіды, поліцукрыды) у вадзе не раствараюцца.
Мінеральныя солі знаходзяцца ў клетцы галоўным чынам у дысацыіраваным стане (у выглядзе іонаў): Na+, K+, Mg2+, Ca2+ - катыёны; HCO3-, SO42-, HPO42- - аніёны. Часткова мінеральныя солі могуць знаходзіцца ў цвёрдым стане: карбанаты і фасфаты кальцыю, злучэнні фтору.
Функцыі мінеральных солей:
- стварэнне трансмембраннага патэнцыялу клеткі і забеспячэнне ўзбуджальнасці клетачнай мембраны (дасягаецца за кошт рознай канцэнтрацыі іонаў калію і натрыю ўнутры і за межамі клеткі: унутры больш калію)
- стварэнне буферных раствораў, якія падтрымліваюць кіслотна-шчолачную раўнавагу ўклетцы і арганізме;
- забеспячэнне асматычныхуласцівасцей клетак;
- нерастваральныя солі (фасфаты, карбанаты) увайходзяць у састаў касцей, зубоў, ракавін і да т.п.